Отдел образования, спорта и туризма получил новый автобус
1
Новы аўтобус да новага навучальнага года атрымаў аддзел адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама.Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму, за сродкі абласнога бюджэту для падвозу дзяцей быў набыты аўтобус ПАЗ 32-053 на 22 месцы. Аўтобус ужо прайшоў усю неабходную рэгістрацыю і перададзены ў адну з найбольш вялікіх школ раёна – Гудагайскую, дзе сёння падвозяць 159 дзяцей (38 з іх наведваюць Палушскі дзіцячы сад) з 22 бліжэйшых населеных пунктаў. У бліжэйшы час у раён прыбудзе яшчэ адзін новы аўтобус.
Нагадаем, што ў мінулым годзе аўтобусны парк аддзела адукацыі, спорту і турызму таксама папоўніўся двума новымі аўтобусамі. Сёння 22 аўтобусы ў 27 устаноў адукацыі падвозяць 834 дзіцяці з 165 населеных пунктаў нашага раёна.
----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.
