Островецкие легкоатлеты заняли на областных соревнованиях 3 общекомандное место

спортивная семьяЗолата-сярэбраным россыпам медалёў заззяла каманда Астравецкага раёна на абласной спартакіядзе школьнікаў па лёгкай атлетыцы сярод удзельнікаў 2002 года нараджэння і малодшага ўзросту.

Падчас спаборніцтваў асабліва вызначыліся навучэнцы Варнянскага НПК. Эрнэст Сяўрыс заняў першае месца ў шасцібор’і. Двайное “серабро” ў спартыўнай хадзьбе  заваяваў Яўген Міхайлоўскі – ён стаў другім на дыстанцыях 2 і 3 кіламетры.


Крыху не дацягнуў да тройкі прызёраў Павел Юркойць – у бегу на дыстанцыі 600 метраў ён заняў чацвёртае месца.


Цудоўна выступіла і Марыёла Букель: у кіданні молата дзяўчына стала першай, а ў кіданні дыска –  другой.


Добрае выступленне варнянцаў ўдала дапоўніў вучань Гудагайскай сярэдняй школы Руслан Пяткевіч. Хлопец аказаўся хутчэйшым за астатніх на дыстанцыі 600 метраў, а ў забегу на 1 000 метраў ён фінішыраваў другім.


У выніку каманда юных лёгкаатлетаў Астравецкага раёна заняла трэцяе агульнакаманднае месца. А трое з нашых спартсменаў – Марыёла Букель, Эрнэст Сяўрыс і Руслан Пяткевіч будуць выступаць на рэспубліканскай спартакіядзе.


Марына МАЦКЕВІЧ.