На Островетчине появились первые экипажи-двухтысячники и водитель-трёхтысячник

17:13 / 10.08.2026

З кожным днём на Астравеччыне павялічваюцца абмалочаныя плошчы – адпаведна з’яўляюцца новыя героі жніва. Праўда, звышнатуральнай гэту з’яву не назавеш: у перадавіках ізноў добра вядомыя ў раёне хлебаробы.


Услед за дзвюма, першым 3 тысячы тон збожжа перавёз Валерый Змітровіч з КСУП “Гудагай”. Гэта перамога ізноў стала заканамернай: надзейная тэхніка ў адказных руках і прывяла да такога выніку.

Першымі сярод камбайнераў жаданыя 2 тысячы тон збожжа на свой рахунак запісалі адразу два экіпажы: Уладзіслаў Млынкоўскі і Алег Бусловіч з філіяла “Аграфірма “Варняны” РУП “Гроднаэнерга” і Яўген Грабоўскі і Віктар Вашкевіч з КСУП “Гудагай”. Паралельна ў розных кропках раёна ў пятніцу вечарам, 7 жніўня, яны “набілі” апошнія недастаючыя да двухтысячнага рубяжу тоны.

Сімвалічна, што Яўген з напарнікам зрабіў сабе падарунак да дня нараджэння, а Улад у тандэме з Алегам у чарговы раз пацвердзіў лідарскія пазіцыі.

Героі ўборкі прымалі заслужаныя віншаванні, дыпломы і грашовыя прэміі ад першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валянціна Чырыцы, старшыні райкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Юрыя Адулы. На месцах да іх далучыліся дырэктар філіяла “Аграфірма “Варняны” РУП “Гроднаэнерга” Андрэй Стаповіч, начальнік сельскагаспадарчага сектара Аляксандр Ільюшчанка, галоўны аграном КСУП “Гудагай” Андрэй Ненартовіч і прафсаюзны лідар гэтай гаспадаркі Ганна Налівайка.

Дзякуем хлебаробам за плён і далучаемся да віншаванняў!

У тэму

Па аператыўных звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК на 10 жніўня 31 экіпаж у намалоце пераадолеў тысячны паказчык, звыш 2-х тысяч збожжа і рапсу намалацілі 3 экіпажы. Больш за тысячу тон перавезлі 28 вадзіцеляў, звыш 2-х тысяч тон – 3.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич