Первым водителем-двухтысячником Островетчины стал Валерий Змитрович из КСУП “Гудогай”

16:54 / 07.08.2026

Напружанае саперніцтва паміж вадзіцелямі зноў завяршылася прадказальнай, але ад гэтага не менш яркай перамогай. Сапраўднай інтрыгі не атрымалася: галоўны фаварыт уборачнай кампаніі, вопытны вадзіцель КСУП “Гудагай” Валерый Змітровіч ізноў упэўнена абышоў усіх канкурэнтаў і першым у раёне перавёз звыш двух тысяч тон збожжа і рапсу.

Валерыю Францавічу не прывыкаць быць у авангардзе жніва: у мінулыя сезоны мужчына неаднаразова займаў прызавыя месцы ў працоўным спаборніцтве. Нагадаю, яшчэ напрыканцы ліпеня ён стаў першым у раёне вадзіцелем-тысячнікам, і за кароткі час падвоіў свой працоўны вынік. Тэмпы, якія задае гэты працаўнік на сваім МАЗе, застаюцца недасягальнымі для іншых вадзіцеляў. Бліжэйшы канкурэнт Змітровіча адстае ад яго больш чым на 800 тон.

Як адзначаюць у самой гаспадарцы, сакрэт поспеху Валерыя Францавіча крыецца ў каласальным вадзіцельскім досведзе і адказнасці. У КСУП “Гудагай” мужчын без малога амаль 30 гадоў. За гэты час ён да дробязей вывучыў мясцовыя палі і тэхніку, таму кожны рэйс ад камбайна да зернесушыльнага комплексу вывераны да хвіліны.

Герой дня прымаў віншаванні з нагоды пераможнага выніку ад першага намесніка старшыні Астравецкага райвыканама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валянціна Чырыцы, старшыні райкама Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрыя Адулы і намесніка дырэктара КСУП “Гудагай” па вытворчасці Андрэя Вінчы.

Госці пажадалі перадавіку ў гэтым сезоне адолець і 3-тысячны, і 4-тысячны рубяжы!

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич