В полку комбайнеров-«тысячников» прибыло: два экипажа КСУП «Гудогай» преодолели желанный рубеж в намолоте

16:44 / 06.08.2025

Вызначыліся ўсе пераможцы сярод камбайнерскіх экіпажаў. Другія ў раёне і першыя сярод моладзі тысячу тон збожжа на свой рахунак запісалі Іван Бародка і Алег Бразевіч з КСУП “Гудагай”. Тройку лідараў замкнулі іх калегі – Яўген Грабоўскі і Віктар Вашкевіч, якія ў мінулыя гады ў жніўнай гонцы нікога не прапускалі наперад.

Павіншавалі ў полі прызёраў працоўнага спаборніцтва старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Сіцько і раённай Юрый Адула.



– Дзякуй вам за работу, за непадробнае жаданне і старанне завяршыць гэтую ўборку як мага хутчэй, хоць, вядома, яна сёлета ўскладняцца надвор’ем, – у прывітальны словае сказаў Міхаіл Міхайлавіч. – Вашы рукі пахнуць хлебам. Здароўя, дабрабыту, і яшчэ жадаю ўзяць дзве тысячы тон!




Перадавікоў ушанавалі намеснік дырэктара КСУП “Гудагай” па вытворчасці Андрэй Вінча з прафсаюзным лідарам гаспадаркі Ганнай Налівайкай. А райкам ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ў межах рэспубліканскай акцыі “Моладзь за ўраджай” адзначыў памятнымі падарункамі Івана і Алега.






Далучаемся да віншаванняў!

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич