Герои жатвы-2025 на Островетчине: «золотой пьедестал» заняли хлеборобы КСУП «Гервяты»

17:46 / 05.08.2025

Победители профсоюзного соревнования среди комбайнеров, водителей, операторов зернесушильных комплексов принимали поздравления от руководства района, хозяйства и профсоюза

Не памылюся, калі скажу, што за ходам уборкі на Астравеччыне сочаць не толькі яе ўдзельнікі, але і вяскоўцы, а таксама і шматлікія гараджане. З абмалотам трэці плошчаў збожжавых вызначылася і галоўная інтрыга сёлетняй уборачнай кампаніі. Першымі сярод камбайнерскіх экіпажаў тысячу тон збожжа на “Джон-Дзіры” намалацілі Андрэй Вінцкусь з памочнікам Іванам Барадынкам з КСУП “Гервяты”. Больш таго, хлебаробы гэтай гаспадаркі, вадзіцель Павел Кікіліч і звяно аператараў зернесушыльнага комплексу ў складзе Юрыя Баравіка, Фёдара Кірпы і Аляксандра Сенюця, таксама адсвяткавалі перамогу ў сваіх намінацыях. А намеснік дырэктара па вытворчасці Аляксандр Кавалька быў адзначаны за найлепшую арганізацыю ўборкі.

Герояў жніва прывіталі старшыня Астравецкага райвыканкама Сяргей Мядзвецкас, яго першы намеснік Іван Карніла, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула, дырэктар КСУП “Гервяты” Ігар Жданаў і прафсаюзны лідар гаспадаркі Марына Івашка.

– Безумоўна, уборка – гэта кожны раз своеасаблівы іспыт на трывалась, на зладжанасць работы. У гэтым годзе жніво, мякка кажучы, няпростае – яго ўскладняюць ледзь не штодзённыя ападкі. Даводзіцца “ўрываць” не тое што дзень, а кожную гадзіну і хвіліны, – віншуючы пераможцаў жніўнага спаборніцтва, сказаў Сяргей Мядзвецкас. – Сумесная работа звяна ў полі, свочасовы адвоз зерня і яго дапрацоўка – тут важны кожны складнік і этап. Яшчэ хачу адзначыць адзін адметны момант сёлетняй уборачнай кампаніі: пальма першынства з КСУП “Гудагай” перайшла ў “Гервяты”, больш таго – ва ўсіх 3-х катэгорыях менавіта вашы работнікі занялі 1-я месцы. Малайцы, на такіх працаўніках і трымаецца наш аграпрамысловы комплекс!

Да віншаванняў лідара раёна далучыўся і яго першы намеснік Іван Карніла. Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання павіншаваў герояў з пераможным вынікам, а таксама пажадаў ім спрыяльнага надвор’я і спраўнай тэхнікі.

Юрый Адула падзякаваў хлебаробам за старанні, а таксама адзначыў кіраўніцтва раёна і гаспадаркі крэатыўнымі і сімвалічнымі сувенірамі.

Дыпломы, грашовыя прэміі ад прафсаюза і КСУП “Гервяты”, медалі, кветкі, музычныя падарункі ад артыстаў раённай культуры – у гэты дзень усё было для іх, сапраўдных герояў жніва.

Віншуем хлебаробаў КСУП “Гервяты”!

Да слова

Падчас узнагароджвання аператараў зернесушыльнага комплексу Сяргей Тадэвушавіч агучыў спецыяльную намінацыю: кожны са звяна зернесушыльшчыкаў, якія першымі ў раёне дапрацуюць за змену звыш 500 тон, атрымаюць дадатковую матэрыяльную прэмію. Так што, хлебаробы раёна, смела імкніцеся да выніка і перамагайце!


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич