Пра сімвалы і Радзіму: таму што люблю

10:00 / 11.05.2025
З чаго пачынаецца Радзіма? З гэтым пытаннем я расла і сталела, яго часта, калі вучылася ў школе, задавалі настаўнікі вучням. Але колькі б яно ні гучала, кожны раз набывала для мяне новы сэнс, напаўнялася новымі сімваламі.

…Бацькі вучылі мяне, малую, што Радзіма – гэта дом і вёска, дзе жывеш і ходзіш у садок і школу, гэта магілы тваіх дзядоў і прадзедаў, якія разам з дарослымі ты праведваеш. 

Пазней я стала заўважаць, што ў горадзе, дзе жыву, вуліцы шырэйшыя, дрэвы зелянейшыя і людзі ўсміхаюцца цяплей і весялей. І нават агароды, якія ў школьную пару старалася абыходзіць як мага далей, цяпер праполваю з задавальненнем. Дык вось што значыць сіла зямлі!..

Сёння для мяне Радзіма не толькі любоў, але і павага да  сімвалаў сваёй краіны – не толькі слухаць гімн стоячы і ведаць, якімі кветкамі аздоблены герб і якога колеру наш сцяг, хоць менавіта з гэтага і пачынаецца патрыёт і гэтаму трэба вучыць дзяцей. Кожны з сімвалаў – адлюстраванне нашага жыцця, тых ідэй і сэнсаў, дзякуючы якім існуюць беларусы. І яны ва ўсім, яны вакол нас – у кожным моманце, слове, дзеянні, адносінах паміж людзьмі і да сваёй будучыні. 

Сакавітая чырвань чырвоных цюльпанаў і ранкам скошанай зеляніны ў пачатку вясны. Пах свежаскошанай канюшыны, сухі шэлест залацістага жыта і  вялікія дываны палёў, прыгожа аздобленыя васількамі, – беларускія ўзоры.

Словы галоўнай песні краіны як дэвіз па жыцці, што дапамагае выбраць правільны шлях: бо мы, беларусы, мірныя людзі…  

Бачыць гэта, разумець, прымнажаць і перадаваць дзецям і ўнукам – вось у чым для мяне заключаецца любоў да Радзімы і павага да яе герба, гімна і сцяга…


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: из архива АП