Правнуки рассказывают о героях Победы: Степана Бразевича из Шульник считали погибшим
15:00 / 11.05.2025
Ведаем, што ў адным з баёў ад разрыву снарада прадзеда кантузіла і засыпала зямлёй так, што толькі рука тырчала. Дзякуючы гэтаму «апазнавальнаму знаку» яго і адкапалі вайскоўцы, якія збіралі трупы пасля заканчэння бітвы.
Дзядуля Раман (унук Сцяпана) расказваў, што пасля Перамогі прадзед вярнуўся на радзіму толькі праз 5 гадоў. Да гэтага яго лічылі загінулым – пахавальную сям’я атрымала. Аказваецца, прадзед яшчэ і на вайну з Японіяй трапіў.
Вярнуўшыся дамоў, уладкаваўся ў калгас, працаваў конюхам на ферме ў Шульніках. Памёр у 1990 годзе.
Дакументы сведчаць
Чырвонаармеец Сцяпан Бразевіч нарадзіўся ў 1905 годзе ў в. Шульнікі Астравецкага раёна.Прызваны на фронт Астравецкім райваенкаматам у кастрычніку 1944 года. Радавы Бразевіч служыў стралком 1-й стралковай роты 695-га стралковага палка 221-й стралковай Марыўпальскай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава дывізіі; 7-й стралковай роты 367-га запаснога стралковага палка; 208-й стралковай дывізіі.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «За перамогу над Японіяй».