Правнуки рассказывают о героях Победы: после контузии в лагерь военнопленных попал прадед Даниила Працуты

13:00 / 11.05.2025

У Беларусі пачаўся баявы шлях прадзеда Данііла Працуты.


– Рыгор Пятровіч Мі­хай­лаў (на фота ўнізе), мой прадзед, родам з в. Кітава Вялі­калугскай вобласці – гэта ў Расіі. 

Да вайны працаваў падатковым інспектарам, а ў 1939 годзе (яму тады было 20) яго прызвалі ў армію, служыў у Сібіры ў 314-м палку. Калі пачалася вайна, яго часць накіравалі на фронт у Беларусь – на нашай зямлі прадзед прыняў баявое хрышчэнне.


Падчас аднаго з баёў Рыгора кантузіла і засыпала зямлёй, адкапалі яго мясцовыя жыхары. Ён аглух і не мог гаварыць – такім трапіў у палон. Спярша быў лагер для ваеннапалонных у Беларусі, потым іншыя, за мяжой. І толькі ў 1945 годзе яго разам з іншымі ваеннапалоннымі ў Чэхаславакіі вызвалілі мясцовыя партызаны. Прадзед далучыўся да народных мсціўцаў – той час ён апісаў у сваёй запісной кніжцы, якая захоў­ваецца ў нашай сям’і. Пазней яго залічылі ў стралковы полк, дзе быў памочнікам наводчыка, наводчыкам. У ліпені 1946 года закончыў службу. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».


Падчас Вялікай Айчыннай загінулі два браты прадзеда Мікалай і Аляксандр. 

Рыгор, вярнуўшыся на радзіму, працаваў у сельсавеце, потым у калгасе.

Не стала прадзядулі ў 1998 годзе.

Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо, из архива героя