Што б гэта значыла? Дзясятак удзельнікаў, паўтара дзясятка варыянтаў: які лепшы?
Каму здаралася бываць за мяжой, той, магчыма, заўважаў каля кафэшак, якія там на кожным кроку, такія вось «паркоўкі для сабак». Каля некаторых – яшчэ і місачкі з вадой і кормам. Зручна людзям і выгадна гаспадарам кафэ: выйшаў ранняй ранічкай гаспадар, не піўшы-не еўшы, выгуляць свайго Шарыка, а дзверы кафэ ўжо гасцінна расчынены: калі ласка, заходзьце на каву з круасанам! Шарык хай пакуль на вуліцы пасядзіць, а калі галодны і не грэбуе чужой міскай, то таксама можа паснедаць…
Узрадавалася, пабачыўшы падобную «паркоўку» каля гандлёвага цэнтра ZAMI! Цывілізуемся!
Аляксандр Харытонаў правільна зразумеў сэнс новага знака. А вось яго «адзёжку» інтэрпрэтаваў так:
Знак велит остановиться
Псам пред входом в магазин,
Без нужды не торопиться,
Не скулить, пока один.
Видно, тёплая погода.
Свитерок свой пёсик снял…
Утолить позыв природы
На минутку убежал.
І праўда: ніколі я не бачыла каля гэтага знака навязанага сабакі. А вось страчаныя некім шапкі, шалікі, рукавічкі і пальчаткі – вельмі часта! Проста бюро знаходак!
У той зімовы дзень, калі зрабіла здымак, што прапанавала на конкурс, яго ўпрыгожваў гэты вось снуд (для тых, хто не ведаў, а пасля яшчэ і забыўся, нагадаю: гэта такі жаночы ці дзіцячы галаўны ўбор, нешта сярэдняе паміж шапкай, шалікам і капюшонам, зручны і цёплы).
Праўда, для Галіны Мінкевіч тлумачэнне яўна лішняе. Яна і здымак падпісала коратка і ясна: «Рэклама атэлье «Снуд ля Шарыка».
Мяркуючы па тым, колькі ў нашым горадзе гуляе сабачак у модных стыльных адзёжках, такое атэлье карысталася б попытам. Вазьміце ідэю на заметку, пачынаючыя бізнесмены!
Зрэшты, неабавязкова атэлье – у Рэгіны Дрэмы таксама ёсць слушная бізнес-ідэя: «Подходи, наш «меньший брат»-
Сдаём одежду напрокат!»
Да слова сказаць, гораду не пашкодзіў бы не толькі пракат адзення для братоў нашых меншых. Але не будзем адбіраць хлеб у вядучай эканамічнай тэматыкі Вольгі Хацяновіч.
Вернемся да нашага конкурсу, які, па праўдзе кажучы, не ўсім падаўся простым і натхняючым.
Да прыкладу, неаднаразовы пераможца папярэдніх этапаў Стас Курыла літаральна ўзмаліўся:
«Паважаныя арганізатары конкурсу! Злітуйцеся над намі. Няўжо няма прасцейшых здымкаў? Ну скажам, грабляў. Яны могуць хоць лоб пацалаваць! Ці звычайны камень... Можна шпульнуць далёка альбо за пазуху палажыць. А на незразумелыя здымкі цяжка рэагаваць...
Я гэты этап прапускаю і тое, што ніжэй напішу, журы разглядаць не належыць.»
Ну хто б стаў спрачацца з аўтарам? Усе нашы ўдзельнікі час ад часу прапускаюць той ці іншы этап (за выключэннем, калі не памыляюся, Рэгіны Дрэмы, яна ўдзельнічае заўсёды і ва ўсім).
Хоць пазаконкурсныя варыянты, якія даслаў Стас Курыла, на наш погляд, маглі б скласці канкурэнцыю сённяшнім пераможцам.
Зрэшты, мяркуйце самі – вось адзін з іх:
Што тут ёсць? Незразумела…
Трэба галаву ламаць умела.
Каб з лахманом тым разабрацца,
Не хопіць думак здагадацца.
А што тычыцца прасцейшых заданняў для конкурсу, то, па-першае, мы ўвесь час прапануем чытачам дасылаць цікавыя і смешныя фотаздымкі – і некаторыя гэтай магчымасцю паспяхова карыстаюцца. Чаму б і Стасу не паспрабаваць сябе ў гэтай іпастасі, сфатаграфаваўшы «пацалунак» грабляў з ілбом, камень за чыёй-небудзь пазухай ці яшчэ нешта гэткае-разгэткае…
А, па-другое, неймаверна складаным конкурсны здымак падаўся толькі Стасу Курылу. У іншых удзельнікаў ён абудзіў прыліў фантазіі.
Хоць толькі Галіна Мінкевіч дакладна апазнала адзежыну на знаку і прапанавала яшчэ некалькі варыянтаў пра ўцяпленне братоў нашых меншых. У прыватнасці, такі:
Зимою мёрз собачий нос
И я связала шарфик.
Теперь не будет злой мороз
Кусать моего Шарика.
І яшчэ адзін варыянт ад Галіны:
Снуд на пёсике – уют,
Модный вид он создаёт.
Но спросите у хвоста:
Нужна ль мода для щенка?
Он и так герой лихой:
Греет шерсть его зимой,
Если холод – куртка впрок,
Снуд – лишь моды ветерок.
Уцяпленне ў маразы братоў нашых меншых стала самай папулярнай тэмай у нашых канкурсантаў.
Галіна Сініцкая, «не мудрствуя лукаво», заклікае: «Утеплите собачку от морозов!»
А Ларыса Гупянец лічыць, што «Гэта і ёсць клопат пра братоў нашых меншых!»
І з надзеяй і ўпэўненасцю дадае: «Они нас ждут. И будут ждать... И обязательно дождутся!»
Валянціна Масцяніца піша:
Паважаю гэты знак –
Ён патрэбен моцна.
Свайго сабаку прывяду,
Да слупка я прывяжу,
Закручу на шыю шалік,
Каб не мёрз у вушы Шарык.
Ды не ўсе пайшлі шляхам акына, які што бачыць, тое і спявае. Для некаторых прапанаваны здымак стаў стартавай пляцоўкай для палёту фантазіі і імпульсам для творчасці.
Да прыкладу, Капіталіна Пятроўская, натхніўшыся заданнем, а яшчэ – сёлетняй непастаяннай, як капрызлівая жанчына, вясной, напісала:
Тепло стало –
И все шапки побросали.
А прогноз советует перепросить:
Ещё придётся поносить.
Ещё будет межсезонная война,
Кто победит, тот будет править…
Зима, весна?
Коль победит Зима,
То будет шапка ох нужна.
Ну а если уж Весна,
Прекрасна и красна, –
Будет погодушка ясна.
Вось яна, мудрасць! І хоць вясна ўрэшце ўсё ж пераможа – па-іншаму не бывае, але варта прыслухацца да парады сталай жанчыны і шапкі далёка не хаваць.
Валянціна Масцяніца прыдумала, што гэты знак можна выкарыстоўваць і ў выхаваўчых мэтах: жонкі мужоў-падабцаснікаў, лавіце лайфхак:
Муж палучку палучыў,
Жонку ў краму запрасіў.
Пачалі купляць тавар:
Тое-сёе, тут і там.
Шмат чаго патрэбна нам!
А мужчына ўсё скуголіць:
«Грошы ўсе патраціць хочаш?!»
«Перастань тут енчыць мне!
Бо куплю я ланцужок,
Прывяжу за той слупок,
Не трэба мне перашкаджаць
Твае грошы растрасаць!»
Аляксандр Харытонаў, майстар шматслойных варыяцый на зададзеную тэму, і ў гэты раз прыдумаў шматхадовую гісторыю, якую нават давялося крыху скараціць (спадзяёмся, Аляксандр не пакрыўдзіцца на нас за гэта, бо сэнс, на наш погляд, ад гэтага не пацярпеў):
Надоел вояж собаке.
Нервы сдали у неё!
Коты рядом водят драки –
Обнаглевшее жульё!
Свитер снял, чтоб не порвали,
Развязал сам поводок,
С Дружком вместе их погнали
За торговый городок.
А потом, забыв про свитер,
Про хозяйку, магазин,
Повалявшись, шерсть сам вытер,
Прибежал домой один.
До сих пор его одёжка
На том знаке всё висит…
Возвратить вновь есть надежда –
О том снимок говорит.
Рэдакцыя час ад часу праводзіць апытанні астраўчан і цікавіцца, чаго ж не хапае нашаму гораду для поўнага шчасця?
Марыя Я. (так папрасіла назваць сябе сціплая канкурсантка) і Рэгіна Дрэма, глянуўшы на здымак, здагадаліся, чаго менавіта.
Першая аформіла сваю (дакладней, сабачую) просьбу ў выглядзе пытання:
«У ZAMI часта мы бываем –
Мне кармы тут набываем.
Тут сучасная пляцоўка
Ды сабачая паркоўка.
Але ёсць і недахоп:
Дзе сабачы гардэроб?
Дзе пакінуць мне свой шалік?
Жыхар райцэнтра, бульдог Шарык.»
А другая падпусціла крытыкі:
Штосьцi тут не так…
Гардэроб тут для сабак,
А тры кiлометры далей –
Гардэроб там для людзей.
Ларыса Гупянец завяршае наш «сабачы хіт-парад» дасціпна і пазітыўна:
Той хто любіць сабак,
Таму дарэчы гэты знак...
А шапачку павесілі,
Каб было ўсім весела.
Спадзяёмся, што яно і было весела: і тым, хто прыдумваў подпісы да здымка, і тым, хто выбіраў лепшыя, і тым, хто чытае гэты матэрыял.
Што ж тычыцца лепшых варыянтаў, то найбольш спадабалася рэдакцыйнаму журы пісьмо бульдога Шарыка – 190 балаў (Марыі Я. трэба звязацца з рэдакцыяй, каб атрымаць заслужаную прэмію).
На другім месцы са 120 баламі Аляксандр Харытонаў з варыянтам пра кашача-сабачую вайну і яе наступствы.
Толькі на 10 балаў менш у бізнес-ідэі Рэгіны Дрэмы пра пункт пракату сабачага адзення – трэцяе месца.
Віншуем пераможцаў і запрашаем усіх да ўдзелу ў наступным этапе конкурсу.