Медсестра операционной: о своей профессии рассказывает Людмила Часнойть

14:00 / 24.01.2025
Работа людзей гэтых пра­фесій часта незаў­важная, таму што ўспры­маецца як нешта само сабой зразумелае. А, між іншым, не будзе каму прыбіраць пакінутае смецце, сачыць за бяспекай, клапаціцца пра адзінокіх, выносіць за хворымі пасудзіны, кіраваць аўтобусам, гатаваць школьныя абеды, стаяць за прылаўкам, рамантаваць… – і гэта стане сапраўднай праблемай.

Вось і вынікае, што кожны з нас на рабочым месцы бы звяно вялікага механізма: здаецца, і нябачнае, а выпа­дзе – камфорт і звыклы рытм жыцця парушыцца.

Медыцынская сястра аперацыйнага блоку хірургічнага аддзялення Астравецкай ЦРКБ Людміла Часнойць:

Як вам – адпрацаваць 36 гадоў на адным месцы і за гэты час ні разу не пашкадаваць аб выбранай прафесіі? Гэта пра Людмілу Іванаўну.

Яна не прымае хворых, не ставіць уколы і кропельніцы, не разносіць па палатах таблеткі. Але яна – правая, чытайце: проста неабходная – рука хірурга пры правядзенні аперацыі. 

– Пасля размеркавання год працавала ў аддзя­ленні нованароджаных 7-й клінічнай бальніцы ў Мінску, сёння гэта цэнтр «Маці і дзіця», – расказвае пра прафесійны шлях жанчына. – Вярнулася на родную Астравеччыну, выйшла замуж. У дзіцячым аддзяленні мясцовай бальніцы вакансій не было, таму ўладкавалася медсястрой у хірургічнае

Жанчына ўпэўнена, што прафесію ёй вызначыў лёс. Марачы быць настаўнікам, паехала паступаць у Брэсцкі педагагічны інстытут. На падрыхтоўчых курсах за кампанію са знаёмай трапіла на прыёмную кампанію медыцынскага вучылішча – і пра педагогіку забыла. Не гаворачы бацькам, перакінула дакументы – у вучылішча залічылі без экзаменаў, па конкурсе балаў атэстата…

– Мама, калі даведалася, спытала: як працаваць будзеш, ты ж крыві баішся? – смяецца медсястра. – Але кожны дзень з ёй побач – і не баюся. І з калегамі мне заўсёды шанцавала, і з урачамі, якія многаму навучылі.

Першую аперацыю, на якой Людміла была асістэнтам хірурга Аляксандра Павалоцкага, яна памятае добра: выдаленне грыжы. І страшна было: як справіцца? І рукі дрыжэлі. 

Работу аперацыйнай медсястры лёгкай не назавеш: сачыць за стэрыльнасцю памяшкання, хутка і правільна падаць хірургу патрэбныя інструменты, разумець ход аперацыі і ведаць, што неабходна доктару, прадбачыць яго дзеянні… Адна аперацыя – ад сарака хвілін. Неяк пры складанай, яшчэ ў старой бальніцы, на нагах брыгада правяла каля пяці гадзін. Нярэдка здараюцца, гаворыць жанчына, і начныя «дзяжурствы».

– Нават у складаныя моманты не думала пра іншую прафесію, – падводзіць вынік нашай размовы медсястра. – Лічу, там добра, дзе нас няма. А тут харошы калектыў, таленавітыя хірургі, надзейныя калегі. Мой вопыт патрэбен маладым – яны часта пытаюць парады. Нават у іншае аддзяленне не пайшла б, нягледзячы на шчыльны графік, бяссонныя ночы і стомленасць. Бо хто, калі не я…


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович