З якім настроем удзельнічаў у "Дажынках" старшыня Астравецкага райвыканкама Сяргей Мядзвецкас

18:00 / 02.11.2024

Дэлегацыя Астравеччыны на чале са старшынёй райвыканкама прымала ўдзел у абласным свяце працаўнікоў вёскі. Кіраўнік раёна расказаў падзяліўся ўражаннямі ад свята.  

- "Дажынкі" - свята, калі мы падводзім вынікі сельскагаспадарчага года. І яно не падразумявае іншага настрою, акрамя пазітыву. Тым больш для гэтага ёсць самая важкая і значная нагода, - адзначыў Сяргей Тадэвушавіч. - Мы прадэманстравалі добрыя вынікі на ўборцы збожжавых, паказалі рэкордны вынік ў нарыхтоўцы кармоў. Практычна ўбраны цукровыя буракі і завершаны асноўныя палявыя работы. Такія выдатныя вынікі сталі магчымымі дзякуючы старанню, адданасці абранай справе кожнага работніка нашага аграпрамысловага комплексу.
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Ярослава Ладейщикова