Лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі ўзнагародзілі на “Дажынках-2024”
На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў абласнога спаборніцтва ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі на сцэну падымаліся і нашы землякі.
Па выніках работы сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія спецыялізуюцца на малочнай галіне, 3 месца ў вобласці заняў КСУП “Гудагай” (дырэктар Эдуард Садоўскі).
Сярод аператараў машыннага даення, якія працуюць на даільных устаноўках тыпу “малакапровад”, лепшай прызнана Іна Рэвака з МТФ “Сакалойці” КСУП “Гервяты”.
Малочна-таварны комплекс “Газа” КСУП “Гервяты” заняў 1 месца сярод малочна-таварных комплексаў з пагалоўем не менш за 400 кароў.
Знак Пашаны Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі атрымала аператар машыннага даення МТФ “Малюта” КСУП “Гервяты” Алена Янковіч.
Пуцёўкай у санаторый адзначылі начальніка цэха па дарошчванні буйной рагатай жывёлы КСУП “Гервяты” Валянціну Мажэйку.
Віншуем землякоў з заслужанымі ўзнагародамі!