Дзякуй, настаўнік!

09:00 / 01.10.2023




ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА. ВЕРШЫ

А настаўнік чакае не кветак,

Не пахвал, не празмернай увагі.

Зноў чакае настаўнік ад дзетак

Дабрыні, цішыні і павагі.

Ведаў прагных, грунтоўных і сталых,

Крыху больш – цішыні, дысцыпліны.

І ўменняў штодзённа трывалых,

Менш сварыцца, злавацца прычынаў.

А настаўнік чакае ўсмешак

Вачэй яркіх, з запалам, адданых.

Ён чакае цярпліва, наршце,

Вучняў ветлых і адукаваных.

А настаўніку трба так мала,

Не прызнання, высокіх адзнакаў, –

Пакаленне каб вучняў сказала

Пры сустрэчы: “Вялікі Вам дзякуй!”

…………………………………………………………………………………………………

Акраверш

Н астаўнік - гэта не пасада,

А гэта сталы лад жыцця.

С таранны, шчыры, заўзяты,

Т рывалы ён да забыцця.

А дкрыты, добры і руплівы,

У рок з ім кожны адкрыццё.

Н а месцы ён сваім шчаслівы

І праца для яго – жыццё.

К ультурны, пільны і старанны.

С абе так шмат паставіў мэт.

Е н сэрцам у школу закаханы

І вучням ён аўтарытэт.

Б язмежна ён таленавіты

І ў думках з вучнямі заўжды,

Т аму для іх увесь час адкрыты,

Д ушою вечна малады.

О як заўжды за іх бядуе!

Бы самы родны чалавек,

Р упліва кожнага шкадуе,

А сэрцам з вучнямі навек.

Г атовы справы ўсе адкласці,

А працу ён не адкладзе,

Ч асамі ў горы і ў шчасці

А дкрытым шляхам ён ідзе.

Л юбіць прадмет душой ахвочы,

А дданым справе быць заўжды,

В ялікі стымул – вучняў вочы,

Е днасць і шчырасць праз гады.

Чакае плену ён цярпліва,

Н ястомны скульптар – як хвароба.

А ддана злепіць і рупліва,

Г рунтоўна новую асобу.


 


Текст: Главный администратор