Вольга Умрыхіна: стварэнне палітычнай партыі з рабочай назвай “Белая Русь” прадыктавана часам
14:54 / 06.03.2023
– Напачатку хачу зрабіць невялікі рэверс і ўзгадаць, што менавіта дзякуючы актыўнасці, ініцыятыўнасці і намаганням жыхароў Гродзеншчыны без малога 20 гадоў назад узнікла адно з самых шматлікіх грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь». Яе шэрагі ахвотна папаўнялі ва ўсёй рэспубліцы гараджане і вяскоўцы, таму што прынцыпы і сутнасць гэтай арганізацыі грунтуюцца на ідэалогіі беларускай дзяржавы і мадэлі сацыяльна арыентаванага развіцця.
Пры гэтым варта разумець, што размова вядзецца не пра пераўтварэнне адной арганізацыі ў другую, а пра будаўніцтва новага палітычнага суб’екта.
Мне падаецца, што ідэя стварэння палітычнай партыі прадыктавана часам і як ніколі актуальная. Мне яна бачыцца народнай платформай, якая без прамаруджвання зможа даваць адказы на ўсе выклікі. Яна стане сапраўднай аб’яднальнай сілай для нашай нацыі, прычым для людзей абсалютна розных прафесій і заняткаў: вучоных, урачоў, даярак, настаўнікаў, а таксама сацыяльных груп: ветэранаў, моладзі, шматдзетных бацькоў.
Восем дэлегатаў ад Астравецкага раёна 18 сакавіка прымуць удзел ва ўстаноўчым з’ездзе па стварэнні партыі «Белая Русь». Усцешана, што буду прадстаўляць наш край на такім знакавым і важным мерапрыемстве. Агучаныя там прынцыпы і пастулаты ў найкарацейшы час пастараюся данесці да жыхароў Астравеччыны, у першую чаргу на сустрэчах з працаўнікамі аграпрамысловага комплексу.