Лідары жніва на 31 ліпеня на Астравеччыне

12:33 / 01.08.2022

Паводле звестак райкама прафсаюза работнікаў АПК, на 31 ліпеня на ўборцы збожжавых і рапсу лепшых вынікаў дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і аператары зернесушылак:


КАМБАЙНЕРЫ

Яўген ГРАБОЎСКІ і Сяргей СЕМЯНЦОЎ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 555,1 тоны;

Іван БАРОДКА і Данііл СЦЕФАНОВІЧУС з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 522,1 тоны;

Арцём БАБОЙЦЬ і Аляксандр МАРКУН з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 448,4 тоны.


ВАДЗІЦЕЛІ

Аўтамабіляў грузападымальнасцю звыш 5 тон:

Валерый ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555026 перавёз 852,1 тоны;

Аляксандр ЕРМАКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555102 перавёз 802,8 тоны;

Іосіф МАКАРЭВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555026 перавёз 753,5 тоны.


Аўтамабіляў грузападымальнасцю да 5 тон:

Валерый ВЯЛІКІ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 3507 перавёз 457,7 тоны;

Рамуальд АЛЁКСА з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 3507 перавёз 328,2 тоны;

Валерый КІРПА з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-53 перавёз 222,5 тоны.


АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Вадзім АДАМКОВІЧ, Віталь АНДРУШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы GW-80.23-01 правялі дасушку 1 138,9 тоны зерня;

Віктар ЯНКОЙЦЬ, Міхаіл ГРЫМБОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “ЛідАрай” правялі дасушку 1 109,8 тон зерня;

Франц ТОТЧЫК, Юрый БАРАВІК, Фёдар КІРПА з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30Г “ЛідАрай” правялі дасушку 969,5 тоны зерня.


ЛІЧБЫ

Па стане на раніцу 1 жніўня ў Астравецкім раёне зжаты 2 493 гектары (16%). Намалочана 10 052 тоны збожжа ўраджайнасцю 40,3 цэнтнера з гектара.


Фото: Алёна Ганулич