Двайная перамога астраўчан на “Вернісажы літаратурных герояў”

10:00 / 17.06.2022
511

Прыёмнай неспадзяванкай стала перамога ажно дзвюх супрацоўніц бібліятэк Астравеччыны на абласным конкурсе “Вернісаж літаратурных герояў”.

Конкурс праходзіў у чатырох намінацыях, на якія было прадстаўлена больш за 150 работ, зробленых з самых розных матэрыялаў.

У намінацыі “Героі твораў народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа” не было роўных вырабу на верш Янкі Купалы “Песня жней” Людмілы Міжыгурскай з Астравецкай раённай бібліятэкі.

Дыплом І ступені таксама атрымала Юлія Заруба з Альхоўскай сельскай бібліятэкі, толькі ўжо ў намінацыі “Героі твораў розных нацыянальнасцей” за кампазіцыю па зборніку Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Узнагароджванне пераможцаў адбылося ў абласным цэнтры падчас “Гарадзенскага ЛітФэсту”.





Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

Астравецкая раённая бібліятэка.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений