У Палушах адзначылі Дзень сям’і

15:39 / 16.05.2022
1031

i (4).jpg

Жыхары аграгарадка Палушы і наваколля сустрэліся, каб разам адсвяткаваць Дзень сям’і.

Святочнае мерапрыемства для вяскоўцаў падрыхтавалі мясцовая сельская бібліятэка-клуб і калектыў «Польскае рэха Астраўца».

Сустрэча пачалася з віншаванняў і пажаданняў сем’ям любові, гармоніі і паразумення. Пасля чаго перад гледачамі выступілі запрошаныя артысты.

i (1).jpg

i (9).jpg

Затым вяскоўцы ўспаміналі свой найважнейшы дзень у жыцці – вясельны – і дзяліліся ўражаннямі, расказвалі смешныя моманты. Далей распачалася конкурсная праграма, падчас якой удзельнікі прыгадвалі назвы сваякоў, шукалі рамонак –сімвал сям’і і дабрабыту – і атрымлівалі падарункі.

Адзначылі на свяце самы доўгі і моцны сямейны саюз – Леакадзія і Мечыслаў Лапшэвічы клапоцяцца адзін пра аднаго ўжо 53 гады.

i (6).jpg

i (10).jpg

i (5).jpg

У гэты дзень гучала мноства народных і эстрадных песень. Прысутныя падпявалі артыстам і танцавалі.

Для аматараў чытання працавала выстава літаратуры «Усёй сям’ёй ля кніжнай паліцы».

i (2).jpg

Свята атрымалася вясёлым і па-сямейнаму цёплым.

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений