Міністэрства культуры надзяліла статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці элементы стравы з таркаванай бульбы

15:39 / 13.05.2022

Міністэрства культуры надзяліла статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці элементы стравы з таркаванай бульбы

13 мая 2022 года на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя) – традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці”. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны адлюстроўвае багатую, яскравую, самабытную народную спадчыну, звязаную з асаблівасцямі харчавання.

photo_2022-05-13_14-46-47.jpg


Носьбіты традыцыі і маладыя гаспадыні Гродзеншчыны прадставілі для дэгустацыі “дранікі”, “бульбяныя бліны” Іўшчыны і Лідчыны, “банды на дубовых лісцях” з аг. Юбилейны Ваўкавыскага раёна, “бульбяную бабку” з аг. Адэльск Гродзенскага раёна.
Гастранамічны турызм у нашай краіне перш за ўсё асацыіруецца з дранікамі і іншымі стравамі з бульбы. Паўсвету даказвае, што дранікі – іх нацыянальная страва. Аднак сапраўды нацыянальнай стравай дранікі сталі менавіта ў Беларусі.

photo_2022-05-13_14-46-48.jpg


"Гродзенская праўда"





Текст: Главный администратор