Што аб'ядноўвае беларусаў расказаў Дзмітрый Волк-Леановіч
…Гістарычная памяць
Дзмітрый Волк-Леановіч, начальнік дрэваапрацоўчага цэха ДЛГУ «Астравецкі вопытны лясгас»:
– У школьныя гады я не вельмі любіў гісторыю. На цяперашні розум вучыў бы яе лепш. (Усміхаецца.) Ведаць мінулае сваёй краіны – не толькі патрэбна, але і карысна.
Вялікая Айчынная вайна закранула кожную сям’ю і згуртавала людзей таго перыяду супраць фашысцкай навалы. Увесь савецкі народ не толькі марыў пра перамогу, але рабіў усё магчымае і немагчымае дзеля гэтага. Людзі трацілі не толькі блізкіх, жыллё, але ахвяроўвалі жыццямі, здароўем дзеля Вялікай Перамогі. І яны даказалі ўсяму свету, хто такі савецкі чалавек і чаго ён варты.
Перакананы, что народная памяць пра той час бессмяротная. У знак глыбокай удзячнасці нашым продкам за грандыёзны подзвіг мы абавязаны абараніць нашу агульную гісторыю ад любых спроб яе скажэння ці перапісвання. Задача кожнага – ведаць не толькі важныя даты, бітвы, але і памятаць людзей, якія стаялі за імі. Гадоў з пяць назад стаў пераглядваць відэасведчанні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Я дзіця Савецкага Саюза. І лічу той перыяд адным з лепшых: мы пажыналі плады працы нашых продкаў, якія не толькі выйгралі вайну, але адбудавалі пасля яе краіну, адрадзілі вытворчасць і далі новае дыханне прамысловасці, будаўніцтву і многім іншым сферам.
Беларусь – былая часцінка Савецкага Саюза. І як маладая, незалежная, суверэнная дзяржава (з улікам усіх рэалій: рэсурсаў у нас не вельмі шмат: лес, калійныя солі) наша краіна пайшла правільны шляхам. Сёння мы маем самае лепшае з таго, што магло б быць.
…Таму не толькі гістарычная памяць, але і настальгія па савецкім часе з’ядноўвае некалькі пакаленняў беларусаў.
