Вызначаны лепшыя механізатары на вясенне-палявых работах

16:21 / 10.05.2022
640

IMG_9809.JPG

Старшыня прафсаюзнай пярвічкі саўгаса Людміла Казлоўская, араты Віталь Трыбоцкі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула


На Астравеччыне склалася добрая традыцыя: райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падчас асноўных сельскагаспадарчых кампаній праводзіць спаборніцтва сярод механізатараў. Сталі вядомыя імёны лепшых аграрыяў, занятых на вясенне-палявых работах.

Конкурс прафесійнага майстэрства праводзіўся ў намінацыях “Ворыва”, “Культывацыя”, “ Сяўба збожжавых”, “Пагрузка арганікі”, “Унясенне арганікі”, “ Падсеў траў”, “ Унясенне мінеральных угнаенняў”, “ Сяўба цукровых буракоў”, “ Сяўба кукурузы”. Пакуль не вызначаны пераможцы ў апошніх двух катэгорыях – бо працягваецца сяўба гэтых культур.

З дыпломамі і падарункавымі сертыфікатамі да лепшых хлебаробаў раёна на поле завітаў іх прафсаюзны лідар Юрый Адула. На месцы да яго далучыліся старшыні прафсаюзных пярвічак гаспадарак.

На ворыве не было роўных Віталю Трыбоцкаму з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”. Да слова, мужчына не першы год годна праходзіць гэты іспыт, дэманструючы лепшы вынік.

Адразу ў двух намінацыях перамог “саўгасны” сямейны тандэм – бацька і сын Жэгарысы. Іосіф Станіслававіч святкаваў перамогу ў намінацыі “Унясенне мінеральных угнаенняў”. Валерый Іосіфавіч стаў лепшым сейбітам. У сярэднім за дзень ён засяваў збожжавымі амаль 40 гектараў і за ўсю пасяўную кампанію прыгарнуў насенне на плошчы 918 гектараў, што складае звыш 96% ад яравога збожжавага кліна гаспадаркі.

IMG_9855.JPG

Іосіф Жэгарыс, унясенне мінеральных угнаенняў


IMG_9840.JPG

Сейбіт Валерый Жэгарыс


На падсеве траў найбольш за астатніх папрацаваў Дзмітрый Янковіч з КСУП “Гервяты”, які дарэчы, не ўпершыню засвяціўся ў лідарах вясенне-палявых работ. Яго калега, таксама прызёр прафсаюзнага спаборніцтва ў мінулыя гады, Андрэй Махонька прызнаны лепшым механізатарам на культывацыі. Таксама была адзначана работа Віталіюса Гудойціса, які ўносіць мінеральныя ўгнаенні.

IMG_9867.JPG

Дзмітрый Янковіч, падсеў траў


Махонька 1.jpg

Андрэй Махонька, культывацыя


IMG_9891.JPG

Віталіюс Гудойціс, унясенне мінеральных угнаенняў


На пагрузцы і ўнясенні арганікі найбольшыя аб’ёмы працы выканалі “гудагайскія” аграрыі Уладзімір Шаблавінскі і Дзмітрый Матусевіч адпаведна.

IMG_9905.JPG

Уладзімір Шаблавінскі і Дзмітрый Матусевіч занятыя на пагрузцы і ўнясенні арганікі


Да ўшанавання лепшых працаўнікоў палёў сёлета далучыўся і райкам грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Галоўны спецыяліст Юлія Варковіч уручыла дыпломы і падарункі лепшым маладым механізатарам: “гервятцу” Дзмітрыю Янковічу (падсеў траў), Генадзю Слепіка (унясенне мінеральных угнаенняў), Станіславу Казойцю (культывацыя) з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” і “гудагайскім” працаўнікам Уладзіміру Шаблавінскаму і Дзмітрыю Матусевічу, якія займаюцца пагрузкай і ўнясеннем арганікі.

IMG_9828.JPG

Генадзь Слепіка, Юлія Варковіч і Станіслаў Казойць

Кампетэнтна

Юрый Адула, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК:

– Пры распрацоўцы галіновага спаборніцтва сярод механізатараў мы сталіся ўлічыць як мага больш фактараў і ў апошнія гады адмовіліся ад аб’ёмаў. Пераможцаў вызначаем па выкананай у сярэднім за дзень норме, пры гэтым механізатар павінен адпрацаваць на адпаведным відзе работ не менш за 5 дзён. Прыемна, што ў лік лепшых аграрыяў раёна трапілі пераможцы мінулых гадоў, а таксама з’явіліся новыя імёны і прозвішчы. Практыку правядзення падобнага конкурсу працягнем падчас корманарыхтоўкі.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений