Астравецкая лесапажарная каманда стала лепшай у вобласці
Каманда Астравецкага доследнага лясгаса перамагла на абласных спаборніцтвах па лесапажарным майстэрстве. Падобныя конкурсы – не толькі праверка гатоўнасці лесаводаў да барацьбы з вогненнай стыхіяй у лясах, але і магчымасць прадэманстраваць вопыт.
За званне лепшай пажарнай дружыны на базе Лідскага лясгаса змагалася 11 каманд. Удзельнікам трэба было прайсці толькі адзін іспыт – баявое разгортванне. З гэтым найбольш паспяхова справіліся нашы землякі: вадзіцель пажарнай машыны Аляксей Ліс, начальнік пажарна-хімічнай станцыі Сяргей Рагаўцоў, начальнік бюро па ахове працы Дзмітрый Якель, майстар на лесасеках Андрэй Місевіч, майстар пагрузачна-разгрузачных работ Аляксандр Тамашэвіч.
Астраўчане прадставяць Гродзенскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне на рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія пройдуць 22 красавіка на базе Шумілінскага лясгаса.
Віншуем і жадаем поспеху!
Фота прадстаўлена лясгасам.