Фотафакт. У Астраўцы прайшоў конкурс “Сям’я года”

15:42 / 19.03.2022

У шматфункцыянальным комплексе сацыяльна-культурнага прызначэння прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго арганізатарамі сталі раённы выканаўчы камітэт, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзел адукацыі, сектар культуры пры падтрымцы раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын” і “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, расказаць пра традыцыі і захапленні вырашылі 3 прыгожыя, дружныя, таленавітыя сям’і: астраўчане Аляксандр, Марына, Глеб і Паліна Ерыны; Андрэй, Аляксандра, Дзіма, Данііл і Ягор Працуты з Астраўца; Генадзь, Вольга, Уладзік і Караліна з Гервят.

У візітнай картцы “Радавод” удзельнікі расказалі гісторыі сваіх дружных сямей – і кожная была ўнікальная, непадобная на іншую. Падчас прэзентацыі праекта “Гісторыя маёй сям’і ў гісторыі роднага краю” выступленне Працутаў здзівіла глыбінёй і пераемнасцю пакаленняў, Казакевічы радавалі гледачоў дасціпным гумарам і беларускай мовай, Ерыны – гарманічнасцю і сімвалізмам.

Прыз “Глядацкіх сімпатый” і 3-е месца – у сям’і Працута, 2-е – у Ерыных, а пераможцай конкурсу стала сям’я Казакевічаў, якая прадставіць Астравеччыну на абласным этапе. Ніхто не застаўся без дыпломаў і падарункаў.

Больш падрабязна пра конкурс чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.













Текст:
Фото: Алёна Ганулич