Чаму Анжаліка Калпак з аграгарадка Малі прагаласавала датэрмінова
– У краіне, у тым ліку і нашым раёне, была праведзена паспяховая кампанія па азнаямленні грамадзян з асноўнымі змяненнямі ў Канстытуцыю – іх мы абмяркоўвалі на рабоце і дома з блізкімі. Лічу, неістотна – датэрмінова ці ў дзень рэферэндуму чалавек прагаласаваў, галоўнае, каб кожны прыйшоў на свой участак і зрабіў выбар па поклічы душы і згодна з сумленнем.
Мы з мужам працуем у КСУП “Гудагай”, гадуем трох дзетак. Некалі гаспадарка нам выдзеліла жыллё, якое мы з цягам часу выкупілі… Жыццё наладжана! Не хочацца, каб у адзін момант гэта знікла. На рэферэндуме мы павінны прадэманстраваць адзінства, менавіта ад кожнага з нас залежыць далейшае развіццё роднай Беларусі, і Астравеччыны ў прыватнасці.
З мужам прагаласавалі датэрмінова. Мальскі ўчастак для галасавання №16 знаходзіцца непадалёк ад адміністрацыйнага будынка КСУП “Гудагай”, таму падчас абедзеннага перапынку за 15-20 хвілін управілася. Удзельнічаем ва ўсіх выбарчых кампаніях.
#референдум #конституция
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.
Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.