Фотафакт. На Астравеччыне ўшанавалі пераможцаў абласнога этапу алімпіяды па вучэбных прадметах, іх бацькоў і педагогаў
16:53 / 14.02.2025
Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сёлета быў багаты на ўзнагароды для вучняў.
З Гродна яны прывезлі адзін Дыплом ІІ ступені, дзевяць Дыпломаў ІІІ ступені і чатыры граматы. На свяце “Трыумф розуму і таленту” пераможцаў, іх бацькоў і педагогаў віншавалі шматлікія госці, якія падзякавалі героям урачыстасці за выдатны вынік і пажадалі далейшага поспеху ў алімпіядным руху.