Астраўчане атрымалі медалі за мужнасць

12:00 / 17.11.2021

Тры сярэбраныя медалі прывезлі астравецкія прыхільнікі кёкушынкай каратэ са сталічнага турніру “Кубак мужнасці – 2021”.

Прадэманстраваць майстэрства і пераняць вопыт на спаборніцтва прыехала больш за 200 спартсменаў з розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і выхаванцы астравецкага спартыўнага клуба “Чэмпіён”.

Найлепшы вынік сярод астраўчан прадэманстравалі Арсень Рымша, Яраслаў Шасцялінскі і Данііл Куцько, якія выступалі ў адной узроставай (12-13 гадоў), але ў розных вагавых катэгорыях – да 36-ці, 45-ці і 50-ці кілаграмаў адпаведна. Юнакі правялі годныя баі, саступіўшы толькі ў фінале, і заваявалі сярэбраныя медалі.

У кроку ад п’едэсталу спыніўся Максім Бразевіч – ён заняў крыўднае 4-е месца. Не пашанцавала таксама Канстанціну Ігнаценку, які выступаў на выязным турніры ўпершыню, Івану Карвэлю і Кліму Краснову – юнакі зрабілі для сябе адпаведныя высновы і будуць працаваць над памылкамі.

Дарэчы, трэнер юных каратыстаў Дзмітрый Куцько на турніры паспрабаваў сябе ў новым амплуа. Упершыню на гэтым спаборніцтве была арганізавана анлайн-трансляцыя з паўторамі і запаволеннымі імгненнямі найбольш цікавых ці спрэчных момантаў. Для кампетэнтнага каментавання паядынкаў запрашалі вопытнейшых трэнераў кёкушынкай каратэ. Дзмітрый Тадэвушавіч таксама быў у іх ліку – і гэта яшчэ раз пацвярджае высокі ўзровень падрыхтоўкі педагогаў СК «Чэмпіён».

1.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: