Моладзь Астравеччыны трымала справаздачу
Віялета Алексеявец перавыбрана першым сакратаром райкама ГА БРСМ, а работа раённай маладзёжнай арганізацыі прызнана здавальняючай – у шматфункцыянальным комплексе сацыяльна-культурнага прызначэння прайшла VII Астравецкая справаздачна-выбарчая канферэнцыя ГА БРСМ.
На пасяджэнні маладзёжны актыў і госці прааналізавалі работу за 2017-2021 гады, адзначылі лепшыя пярвічныя арганізацыі, выбралі дэлегатаў на абласную канферэнцыі і новага лідара райкама ГА БРСМ.
– Моладзь займае важнае месца ў сацыяльна-дэмаграфічнай структуры і палітычным жыцці беларускага грамадства, праз яе рэалізуецца пераемнасць пакаленняў, адбываецца акумуляцыя і прымнажэнне вытворчага і інтэлектуальнага патэнцыялу краіны, – адзначыла ў дакладзе першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец. – І наша асноўная задача сёння – знаходзіць і выхоўваць такіх лідараў, якія змогуць дасягнуць важных для ўсяго грамадства і дзяржавы вышынь. Кампетэнтнасць, ініцыятыўнасць, самастойнасць, патрыятызм і, галоўнае, сацыяльная адказнасць за будучыню краіны – менавіта гэтыя якасці трэба фарміраваць у падрастаючага пакалення і маладых грамадзян.
Таксама Віялета Юр’еўна расказала аб дзейнасці актывістаў за апошнія 4 гады – зроблена было нямала. Раённая газета рэгулярна паведамляла аб справах БРСМаўцаў, але іх было нашмат больш. Нездарма па выніках работы ў мінулым годзе астравецкая маладзёжная арганізацыя рызнана лепшай у вобласці. І першы сакратар райкама яшчэ раз падзякавала ўсім актывістам за плённую работу.
Са справаздачай аб выніках дзейнасці за вызначаны перыяд таксама выступілі сакратары пярвічных арганізацый аддзела адукацыі і пагранічнай заставы “Маладзечанская” Вераніка Трубкіна і Раман Рышкевіч, а пра работу з маладымі спецыялістамі расказала прадстаўнік пярвічкі цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы Вікторыя Страцэўская.
– Прыемна бачыць на канфэренцыі не толькі моладзь, але і прадстаўнікоў раённай улады і грамадскіх аб’яднанняў , якія заўсёды дапамогуць парадай і падставіць плячо ў цяжкую хвіліну, – адзначыў першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта ГА БРСМ Андрэй Есін. – Менавіта спалучэнне запалу, цікаўнасці, вопыту і мудрасці – залог плённых вынікаў. І тое, што ў мінулым годзе ваша маладзёжная арганізацыя стала лепшай у вобласці –яшчэ адно таму пацвярджэнне.
За падтрымку маладзёжнай палітыкі Андрэй Есін уручыў Падзячны ліст Астравецкаму райвыканкаму, а за плённую працу – галоўнаму спецыялісту аддзела адукацыі Жанне Лаўрэцкай і сакратару пярвічкі пагранічнай заставы “Маладзечанская” Раману Рышкевічу.
– Гляджу на вас і ўспамінаю сябе ў 16 гадоў, калі таксама ўдзельнічаў у падобнай канфэрэнцыі, толькі камсамольскай. Гэта было вельмі пачэсна – і мяне распірала ад гонару, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Геннадзь Бычко і звярнуўся да дэлегатаў канферэнцыі: – У моладзі яшчэ ўсё наперадзе. Жадаю вам, каб вы выбралі правільны жыццёвы шлях. І каб кожны з вас быў добрасумленным і годным гарамадзянінам нашай краіны.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся старшыні раённай арганізацыі “Белая Русь” і раённага савета ветэранаў Ірына Раткевіч і Ірына Шляхтун.
Обращение делегатов Островецкой районной отчетно-выборной конференции Общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи»
ДОРОГИЕ ЮНОШИ И ДЕВУШКИ!
УЧАЩИЕСЯ, РАБОЧАЯ, СЕЛЬСКАЯ И ГОРОДСКАЯ МОЛОДЕЖЬ!
Мы, делегаты Островецкой районной отчетно-выборной конференции Общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи», самого массового молодежного движения в Республике Беларусь, обращаемся ко всей молодежи Островетчины.
Молодежная политика является приоритетным направлением общегосударственной политики нашей страны. Благодаря Президенту Республики Беларусь, Александру Григорьевичу Лукашенко, претворяются в жизнь законы и программы по поддержке молодого поколения.
Находясь под постоянной защитой и вниманием государства, Общественное объединение «Белорусский республиканский союз молодежи» не стоит в стороне от процессов, происходящих в белорусском обществе. Выбрав основными приоритетами патриотизм, нравственные ценности, оказание содействия молодым людям в реализации своих способностей и интересов, мы ценим традиции родной Беларуси, гордимся ее славным прошлым, участвуем в ее настоящем и строим ее будущее.
Являясь командой единомышленников, мы имеем возможность участвовать в общественной жизни своего региона и страны.
Мы, представители современной молодежи, руководствуясь интересами будущего страны, помним и свято чтим подвиг наших отцов и дедов. Наша святая обязанность: сохранить те ценности, за которые они отдавали жизнь, - мир, суверенитет, стабильность и уважение к выбору народа. Поэтому мы за устойчивое и стабильное развитие нашей страны, за мир в нашем общем белорусском доме.
Молодое суверенное белорусское государство создает реальные возможности для осуществления молодежной политики, самореализации молодых людей, их консолидации во благо развития и процветания белорусского общества.
Давайте вместе станем инициаторами хороших дел и начинаний! Своим трудом и активностью будем надежной опорой нашему государству.
Будущее Родины Строить Молодым!
09 июля 2021 года
г.Островец