Астраўчане спявалі караоке і танцавалі з мядзведзем (+ відэа)
Пра наш і свой свой горад са сцэны шматфункцыянальнага комплексу сацыяльна-культурнага прызначэння ў Дзень Незалежнасці расказвала ў канцэртнай праграме астраўчанам спявачка Улада, а побач з ёй танцаваў мядзведзь.
У песнях, розных па тэматыцы і стылі і аб’яднаных адной думкай пра любоў да роднага краю, кожны, хто прысутнічаў у зале, бачыў свой любімы куточак зямлі, сваю радзіму. Кампазіцыі для дарослых і дзяцей, ад імя жанчыны, маці добра вядомыя і тыя, што астраўчане чулі ўпершыню, знайшлі сваіх слухачоў – пра гэта сведчылі гарачыя апладысменты і крыкі “Брава!”
У праграме спявачкі было і народнае караоке – і гдедачы-слухачы сталі артыстамі. Дружна яны спявалі “Касіў Ясь канюшыну” і “Выходила на берег Катюша”. Падыгрываў ім дуэт сталічных баяністаў “Ва-банк”, якія яшчэ і паказалі майстар-клас зладжанай, віртуознай ігры на гэтых музычных інструментах.
Самым відовішчным, эмацыянальным і вясёлым стала выступленне белага мядзведзя, які скарыў танцамі маленькіх астраўчан – дзеці з вялікім задавальненне ўдзельнічалі ў танцавальным флэшмобе, які арганізаваў гэты незвычайны удзельнік канцэрта.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.