З Мінска ў Астравец – з песнямі (+ відэа)

19:31 / 03.07.2021

У Дзень Незалежнасці астраўчан віншавалі са святам на розных мовах – беларускай, рускай, украінскай, польскай, англійскай, падкрэсліваючы, што добрая песня, на якой бы мове яна ні гучала, заўсёды аб’ядноўвае людзей.

IMG_7414.jpg

Цудоўным падарункам для тых, хто прыйшоў у лесапарк , стаў шэраг канцэртаў сталічных калектываў.

Нямала прыемных эмоцый падарыў гледачам вакальны ансамбль “Кантабіле”.

Па-сапраўднаму завёў публіку фолк-медыя-гурт “Беларускі гасцінец”: 3 галасістыя і няўрымслівыя жанчыны не проста зрывалі пасля кожнай песні шквал апладысментаў і воклічы “Брава!” – асабліва непаседлівыя пусціліся ў скокі.

А ансамбль песні і танца “Бацька атаман”, што называецца, “парваў залу”: гледачы доўга не адпускалі артыстаў са сцэны, а самыя смелыя разам з удзельнікамі ансамбля склалі амаль што прафесійную падтанцоўку салістам.

IMG_7431.jpg

IMG_7433.jpg


Водгукі гледачоў

Пётр і Таццяна Еўлашовы:

IMG_7458.jpg

– На святочны канцэрт крыху прыпазніліся. Прыйшлі, калі выступалі мужчыны з ансамбля “Кантабіле” – добра спявалі. І жанчыны з “Беларускага гасцінца” спадабаліся. А ўжо “Бацька атаман” – вышэй усялякіх пахвал! І ў Мінск ехаць не трэба: сталічныя артысты самі да нас прыехалі!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик
Видео: Нина Рыбик