Табе, Беларусь… (+ відэа)

18:55 / 03.07.2021

IMG_7307.jpg

Аглядам лепшых творчых сіл раёна стаў святочны канцэрт “Табе, Беларусь, прысвячаем мы песні і мары свае”.

IMG_7384.jpg

Прафесіяналізм і майстэрства народнага ансамбля народнай музыкі “Скарбніца”, харызматычнае “Польскае рэха Астраўца”, “Кемяліна”, якая не перастае здзіўляць – гэтаму калектыву, напэўна, ужо можна даваць азначэнне “ансамбль песні і танца”, дуэт Аляксандра Юргелянца і Юрыя Інаровіча, Алег і Яўгенія Уласікі, Вольга Рабкоўская, Анастасія Ляховіч, Анастасія Козар – даўно любімыя гледачамі артысты дарылі гледачам даўно любімыя і новыя песні і кампазіцыі.

IMG_7341.jpg

IMG_7321.jpg


Але былі і цікавыя адкрыцці: новыя песні і амплуа Алесі Мілянчук, знаёмства з добра вядомымі, але кожны раз новымі кямелішкаўскімі “Іскрынкамі”, балада “Паштовы раман” у выкананні ваеннаслужачага Сяргея Данільчыка, якая кранула за сэрца, дэбют на вялікай сцэне кавер-гурта “Блюз-кафэ”.

Большасць песень у святочнай праграме гучалі на роднай мове ці прысвячаліся Айчыне. Па-беларуску вялі праграму прадстаўнікі некалькіх пакаленняў: абаяльная культработніца Марыя Шчарбакова, строгі і падцягнуты ваеннаслужачы вайсковай часці 7424 Дзмітрый Самсонаў, вучні астравецкай СШ №3 брат і сястра Арцём і Даша Арцем’евы.

І адчувалася, што гэта не проста канцэрт, а праграма, прысвечаная галоўнаму святу краіны. І сэрца агортваў асаблівы гонар і ўзнёсласць…

IMG_7312.jpg

IMG_7357.jpg

Думкі гледачоў

Марыя Масойць і Галіна Андралойць:

– Вельмі цікавы канцэрт! Мы ў захапленні. Цудоўны падарунак да свята – у нас жа яно двайное: заўтра адзначаем Дзень спажывецкай кааперацыі. Асабліва спадабалася “Кемяліна” – нездарма іх прадставілі як музычны брэнд Астравеччыны, гэта сапраўды так. І “Скарбніца”, як заўсёды, на вышыні.


Сёстры Леанарда Рыбак і Гелена Варановіч:

– Цудоўнае свята! Шкада толькі, што людзей няшмат… Іх саміх шкада: столькі прапусцілі! Вельмі спадабалася моладзь: Алеся Мілянчук, Сяргей Данільчык. Ды ўвогуле ўсё спадабалася!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик
Видео: Нина Рыбик