У Дзень Незалежнасці выратавальнікі перамаглі на пясчанай пляцоўцы
Акрамя музыкантаў, спевакоў і танцораў на Дзень Незалежнасці гледачоў парадавалі і астравецкія спартсмены. Пясок разлятаўся ў розныя бакі, а на гульнявой пляцоўцы было па-сапраўднаму горача – ранкам на гарадскім стадыёне прайшоў турнір па пляжным футболе.
Падчас галоўнага свята краіны паспрабаваць удачу на пясчаным “газоне” вырашылі 3 каманды: “Астравец”, футбалісты раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і госці са Шчучына – “ЛесКам”.
Гульні праходзілі па кругавой сістэме, а чарговасць матчаў вызначыла жараб’ёўка. Першымі на пляцоўку выйшлі выратавальнікі і шчучынцы. У першым перыядзе відавочная перавага была на баку гасцей: яны ўпэўнена і хутка атакавалі і білі па варотах і лік хутка стаў 3:0 на карысць “ЛесКама”. Аднак ігракі РАНС не думалі саступаць, што і пацвердзілі ў другім перыядзе, зраўняўшы лік – 3:3. Усё вырашыў апошні этап, у якім ва ўпартай насычанай гульні перамогу ўсё ж вырвалі шчучынцы 5:4.
Наступнымі гулялі каманды “Астравец” і РАНС. Здавалася б, выратавальнікі павінны былі стаміцца пасля першай гульні, ды на справе аказалася ўсё наадварот, быццам папярэдняя гульня была для іх проста размінкай. Спачатку каманды ішлі роўна, аднак пасля ліку 2:2 футбалісты РАНС перахапілі перавагу і вырваліся наперад. Пасля першага перыяду яны выйгравалі 4:2, пасля другога – 7:2, трэцім – камандзе “Астравец” удалося забіць 2 галы, на што выратавальнікі 4 разы “ўзялі” іх вароты. Вынік матча 11:4 на карысць РАНС.
Гульня паміж “Астраўцом” і “ЛесКамам” была заключнай. І зноў спрацаваў прынцып: лепш гуляе той, хто не адпачывае. “Разагрэтыя” астраўчане былі на пляцоўцы больш упэўненымі, спрытнымі і дакладнымі. Яны хутка павялі ў ліку 3:0, і да канца першага перыяду госці адыгралі толькі 1 гол. У другім перыядзе перавага зноў была на баку гаспадароў, якія павялічылі разрыў да 5:1. У трэцім – шчучынцы забілі 2 галы, але апошняе слова было за астраўчанамі – матч скончыўся з лікам 6:3.
Такім чынам, пераможцам турніру стала каманда РАНС, другое месца заняў “ЛесКам”, трэцяе – “Астравец”. Лепшым іграком прызнаны выратавальнік Аляксандр Букель, а варатаром – шчучынец Павел Белаец.
Каманда РАНС стала пераможцам турніру
Другое месца заняў "ЛесКам"
Трэцяе месца заняў "Астравец"
Аляксандр Букель – лепшы ігрок
Павел Белаец – лепшы варатар
Аднак на гэтым спартыўныя баталіі не заканчваюцца. Нагадваю аматарам футбола, што ў 17.30 на стадыёне адбудзецца чарговы матч Гродзенскага дывізіёну рэспубліканскага чэмпіянату. ФК “Астравец” згуляе з ФК “Свіслач”. Падтрымаем нашу каманду!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.