Дзень Незалежнасці ў Астраўцы: парад сельгастэхнікі, выставы, дзіцячыя пляцоўкі (+відэа)

13:42 / 03.07.2021

Пасля ўрачыстага мітынгу і цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак адбыўся парад сельскагаспадарчай тэхнікі – відовішчны сюрпрыз для астраўчан і гасцей свята.

IMG_6587.JPG

Машынна-трактарны парк сельскагаспадарчых і іншых прадпрыемстваў пастаянна абнаўляецца – у раёне гэта робіцца планамерна. Адзінаццаць новых камбайнаў, трактараў, пагрузчыкаў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі айчыннай вытворчасці са сцягамі Беларусі праехалі роўнай калонай.

IMG_6582.jpg

IMG_6591.JPG

IMG_6555.JPG

На аўтамабільнай стаянцы побач са спартыўна-аздараўленчым комплексам “Імпульс” можна было паглядзець тэхніку, якую маюць на ўзбраенні ваеннаслужачыя раёна. Ратавальнікі частавалі ўсіх кашай і юшкай, а пагранічнікі праводзілі майстар-класы па зборцы і разборцы аўтамата.

IMG_6600.JPG

IMG_6602.JPG

У лесапаркавай зоне бойка ішоў гандаль: прысмакі пакупнікам прапаноўвалі Астравецкі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства і прыватнікі, а рамеснікі і майстры – вырабы з гліны, саломкі і іншых матэрыялаў.

IMG_6568.jpg

IMG_6570.JPG

Дзіцячыя электрамабілі, арэлі, надзіманыя горкі – сумаваць не даводзілася і дзецям. А тыя непаседы, хто стаміўся, маглі адпачыць за маляваннем на творчых пляцоўках бібліятэкараў і паўдзельнічаць у квэстах на веданне сімволікі Рэспублікі Беларусь і архітэктурных помнікаў Астравеччыны.

IMG_6565.JPG

IMG_6561.JPG


З першых вуснаў

Вікторыя Букліс, у дэкрэтным адпачынку, з сынам Ягорам:

IMG_6595.JPG

– Наш тата ехаў на трактары ў калоне – гэта вельмі пачэсна і ганарова. Радуе, што мужу – ён працуе ў КСУП “Гудагай” – даверылі новую тэхніку – гэта высокае пацверджанне яго працы. Дзень Незалежнасці – наша агульнае свята, якое аб’ядноўвае людзей розных прафесій – хлебаробаў, урачоў, лесаводаў; і напамін, што мы, беларусы, – працавіты, шчыры, дружны народ.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алена Ганулич
Видео: Елена Ярошевич