Гісторыя газетным радком. Красавік
17:31 / 26.04.2021
22 красавіка 1971 года
Прыклад маладых воінаў
Супрацоўнік райваенкамата М. Шведаў расказваў пра прызыўнікоў з Астравецкага раёна, якія служаць ва Узброеных Сілах СССР.
Адзін з іх – Уладзімір Блізняцоў, які на ваенную службу быў прызваны ў лістападзе 1969 года. У ваенкамат аб ім паступалі толькі добрыя водгукі. За поспехі ў вучобе і службе хлопец меў 6 заахвочванняў ад камандавання.
Добрыя водгукі паступілі ў ваенкамат і аб воіне Савецкай арміі Станіславе Свіле. Ужо на першым годзе службы ён стаў выдатнікам баявой і палітычнай падрыхтоўкі, удастоены многіх заахвочванняў, у тым ліку і двух нагрудных знакаў «Выдатнік Савецкай арміі».
23 красавіка 1981 года
Перадавое звяно
У калгасе імя Карла Маркса ў складзе комплекснага атрада працуюць некалькі спецыялізаваных звенняў. Лепшым лічыцца звяно па падрыхтоўцы глебы.
Найлепш на ўнясенні аміячнай вады працуюць Іван Станіслававіч Дзянюш і Іосіф Браніслававіч Равойць. Трактарамі Т-150 і прыстасаваннямі КПС-4 кожны з іх заправіў глебу на 283 гектарах.
На рахунку ўсіх членаў звяна – унясенне 850 тон аміячнай вады на 1 050 гектараў яравога кліну.
Лепшых вынікаў на культывацыі глебы дасягнуў Іван Браніслававіч Янкойць.
20 красавіка 1991 года
Удзячнасць ветэрана
Ветэран і інвалід вайны І. Сапега з вёскі Вераб’і праз газету дзякаваў медыцынскім работнікам.
«Паважлівыя адносіны да сябе я сустрэў з боку галоўнага ўрача і медыцынскіх работнікаў Міхалішкаўскай участковай бальніцы. Мяне, калі я цяжка захварэў, тут вылечылі, – пісаў мужчына. – У гады вайны мы, не шкадуючы сіл і ўласнага жыцця, абаранялі свой народ і інтарэсы Радзімы. Прыемна, што і зараз сустракаюцца людзі, якія, не лічачыся з цяжкасцямі, выратоўваюць жыцці людзей».
26 красавіка 2001 года
У госці да пагранічнікаў
накіраваліся вучні 6 класа СШ №1, члены клуба «Юны сябар пагранічнікаў». Яны пабывалі на экскурсіі ў Смаргонскай пагранічнай групе.
Юныя сябры пагранічнікаў убачылі стралковую зброю, бронетранспарцёр, знакамітую паласу. Наведалі і казарму, каб паглядзець, як жывуць байцы.
У планах гурткоўцаў сустрэчы з афіцэрамі і прапаршчыкамі пагранічнай камендатуры і арганізацыя патрыятычнай гульні «Зарніца» – сумаваць школьнікам не давядзецца.
23 красавіка 2011 года
Выстава мастачак
У кінаканцэртнай зале «Астравец» працавала выстава мастачак Варановічаў – маці Тарэсы Іосіфаўны і дачкі Вікторыі Казіміраўны.
Жыхары раёна добра знаёмы з творчасцю таленавітых зямлячак. Іх чакала яшчэ адна сустрэча з мастацтвам гэтай сям’і.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.