Хадой, бегам і скачкамі заваявалі медалі лёгкаатлеты Астравеччыны
08:18 / 22.01.2021
Спачатку сілы дэманстравалі ўдзельнікі 2004-2005 гадоў нараджэння. У бегу на 800 метраў Яраслаў Заянчкоўскі фінішыраваў 1-м. Ён жа заняў 2-е месца на дыстанцыі 1 500 метраў.
У спартыўнай хадзьбе на 3 000 метраў у лік прызёраў трапіў Мікіта Якушчонак – ён стаў 3-м. Дарэчы, хлопец выступіў і ва ўзроставай групе 2006-2007 гадоў нараджэння, дзе заваяваў 2 «бронзы» па спартыўнай хадзьбе – на дыстанцыях 2 000 і 3 000 метраў.
Два прызавых месцы заняў Дзмітрый Алёкса, прадэманстраваўшы 2-гі вынік у бегу на 150 метраў і 3-ці – на 60-ці метрах.
Яшчэ 2 сярэбраныя медалі дадалі ў скарбонку астраўчан Арцём Арлоўскі і Вольга Сымановіч: хлопец фінішыраваў 2-м у бегу на 60 метраў, а дзяўчынка паказала добры вынік у трайным скачку.
У лік прызёраў трапілі юныя спартсмены і на лёгкаатлетычнай эстафеце – астравецкая каманда заняла тут 2-е месца.
Віншуем прызёраў і іх трэнераў!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.