Астравецкія і сталічныя артысты спявалі для Беларусі
Мілагучныя песні і задорныя матывы гучалі са сцэны летняга амфітэатра – тут прайшоў канцэрт «Табе, Беларусь, спяваю песні!»
Не толькі аматарскія калектывы Астравеччыны, але і сталічныя артысты парадавалі гледачоў яркімі відовішчнымі нумарамі.
Першай на сцэну паднялася вядомая беларуская спявачка Алёна Ланская. Артыстка выканала песні не толькі са свайго рэпертуару, але і вядомыя хіты мінулых гадоў. Гледачы не толькі дружна пляскалі ў далоні, але і падпявалі “Стары клён” і “Дэльтаплан”
.
Сваю долю авацый атрымалі астравецкія калектывы: народны хор ветэранаў працы і ансамбль польскай песні “Польскае рэха Астраўца”. Яны запальвалі на сцэне як задорнымі песнямі, так і мінорнымі кампазіцыямі.
Выбух экспрэсіі, пазітыву і весялосці – так можна коратка ахарактарызаваць выступленне яшчэ аднаго госця канцэрта – шоу-групы “Алюр”. Песні, танцы і музыка ў іх выкананні выклікалі захапленне і задавальненне.