Яўгена Грабоўскага прама ў полі з днём нараджэння павіншавалі сваякі
16:55 / 08.08.2020
Першым у раёне тысячу тон збожжа намалаціў камбайнерскі экіпаж КСУП «Гудагай» Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч. Хлебаробы ўжо наблізіліся да запаветных 2 тысяч тон.
Некалькі гадоў запар свой дзень нараджэння Яўген Грабоўскі сустракае за рулём камбайна. Родныя, блізкія і сябры сёлета вырашылі гэта выправіць і зрабілі сюрпрыз для любімага мужа, бацькі, сына. Віншаванні ад блізкіх людзей камбайнер прымаў прама ў полі. А найлепшым падарункам для Яўгена сталі словы сына Сашы: "Татачка, калі я вырасту, буду як і ты, камбайнерам!"
Віншуем Яўгена з днём нараджэння!
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.