Як праходзіць датэрміновае галасаванне ў Вароне
На Варонскім участку №9 праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Аддаць свой голас тут могуць жыхары Вароны, Кулішак, Нідзян, Тартака, Кавалёўкі, Беразоўкі, Фальваркоў, Юрчун, Грышкойцяў і Сыманэляў.
Па словах старшыні выбарчай камісіі Аляксандра Мармыша, датэрміновае галасаванне праходзіць спакойна, у асноўным прыходзяць галасаваць у першай палове дня.
– Для мяне гэта трэцяя Прэзідэнская выбарчая кампанія, – расказаў Аляксандр Ігнацьевіч. – Сёлета, як і заўсёды, прагаласаваў датэрмінова, таму што, як старшыня камісіі, у асноўны дзень выбараў – 9 жніўня – буду працаваць на ўчастку.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.