Застрахаваць машыну можна і ў банку

10:33 / 31.01.2019
У рэдакцыю газеты звярнулася жыхарка г. Астраўца Марына Князева з пытаннем: дзе ў цэнтры Астраўца можна застрахаваць машыну? Горад яна пакуль ведае слаба, а з двума маленькімі дзецьмі складана дабрацца да Белдзяржстраху.

6654.jpg


Акрамя страхавога агенцтва «Прам­трансінвест», якое знахо­дзіцца ў магазіне «Цэнтральны», страхавыя паслугі аказвае ЦБП №417 ААБ «Беларусбанк».

 Адказвае Алена Грамбоўская, начальнік аддзела рознічных паслуг:

– Беларусбанк заключыў дагаворы на аказанне абавязковых і добраахвотных стра­хавых паслуг з Белдзяржстрахам, Бел­эксімгарантам і Прамтрансінвестам. У касах нашага цэнтра банкаўскіх паслуг і на адкрытых рабочых месцах можна аформіць страхоўку вадзіцельскай адказнасці, зялёную карту, страхоўку для выезду за мяжу, а таксама ад няшчасных выпадкаў, якія могуць там здарыцца, застрахаваць маёмасць і грамадзянскую адказнасць.

Дамоўленасць з Белэксімгарантам дае нам магчымасць афармляць абавязковае медыцынскае страхаванне. 
 Аказваем мы паслугі і па добраахвотным страхаванні ад траўм – у апошні час гэта паслуга запатрабаваная, асабліва ў адносінах да дзяцей.  
Да слова, для ўладальнікаў клубных карт нашага банка на страхавыя паслугі прадастаўляецца 15%-ная зніжка.
Текст: