Усіх Таццян і студэнтаў віншуем са святам
09:10 / 25.01.2019
Для першакурсніцы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Таццяны Рагаўцовай 25 студзеня – двайное свята.
І калі раней бацькі, родныя і сябры ў гэты дзень віншавалі яе з Таццяніным днём, то цяпер да яго дадаўся яшчэ і Дзень студэнта.
За плячыма першае паўгоддзе вучобы і першая здадзеная сесія – першыя студэнцкія канікулы Таццяна правядзе ў бацькоў у Палушах. Яна будзе адпачываць і абавязкова наведае родную школу, каб сустрэцца з настаўнікамі і аднакласнікамі.