Вынікі работы Смаргонскай райінспекцыі за 2018 год
Непрыкметна прамінуў 2018 год – самы час падвесці яго вынікі.
У мінулым годзе інспектары Смаргонскай міжрайінспекцыі правялі 110 рэйдаў і выявілі 74 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, у тым ліку 6 крымінальна-пакаральных дзеянняў.
Канфіскавана 36 забароненых прылад рыбалоўства (30 сетак і сеткавых экранаў агульнай даўжынёй 1 378 метраў), 15,5 кілаграма незаконна здабытай рыбы, 4 адзінкі агнястрэльнай зброі, 226 метраў кубічных незаконна высечанай драўніны, 74 кілаграмаў мяса дзічыны.
На парушальнікаў накладзена штрафаў на агульную суму больш за 380 тысяч рублёў.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 8 юрыдычных і 25 службовых асоб, якім накіравана 27 прадпісанняў.
Многія парушэнні дапамагаюць выяўляць нераўнадушныя да прыроды і роднага краю грамадзяне. Дзякуем ім за тэлефанаванні, якія дапамаглі нам прадухіліць многія парушэнні.
Дзмітрый ПАХОМАЎ, начальнік Смаргонскай міжрайіспекцыі.
Кругласутачны “Тэлефон даверу” (801592)32-674.