Школьники рисовали на снегу
13:54 / 21.01.2019
Удзельнікамі конкурсу сталі настаўнікі, школьнікі і іх бацькі з СШ №2 г. Астраўца, Гервяцкай, Гудагайскай, Міхалішкаўскай і Альхоўскай школ, Варнянскага, Кямелішкаўскага, Падольскага, Рытанскага і Мальскага НПК, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Канкурсанты павінны былі стварыць пры дапамозе фарбаў або іншых матэрыялаў на снезе малюнак памерам 2х2 метры, сфатаграфаваць яго – і даслаць у аргкамітэт.
Лепшымі, па меркаванні журы, сталі снежныя карціны і калажы Мальскага дзіцячага сада – пачатковай школы, Альхоўскай сярэдняй школы і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Фотаздымкі гэтых работ дасланы на абласны конкурс у Гродзенскі палац творчасці дзяцей і моладзі.
Прагаласаваць за работы астраўчан можна тут