На памяць унукам лес свой падарыць
Тыдзень лесу, калі ў раёне праводзілася масавая пасадка дрэў, быў аб’яўлены з 3 па 10 красавіка. Але снег, дождж, замаразкі, якія «пеставалі» нас на мінулым тыдні, выкраслілі з актыўнай работы некалькі дзён.. Хоць саджанцам такое надвор’е толькі на карысць, яны больш баяцца сонца, у людзей, папрацаваўшых некалькі гадзін пад дажджом, былі ўсе шансы злегчы з прастудай.

Пасадка лесу прадоўжылася і пасля заканчэння аб’яўленага тыдня. Прынамсі, дэпутаты раённага Савета, работнікі раённага аб’яднання прафсаюзаў і супрацоўнікі спартыўных устаноў у мінулы аўторак выехалі ў Астравецкае лясніцтва, каб зрабіць свой унёсак у важную і высакародную справу.
Надвор’е ў той дзень спрыяла і людзям, і кволым саджанцам елкі, сасны і бярозы, якія хутка апускаліся ў лунку і тут жа прыціскаліся мячом Колесава: расціце, дрэўцы!

Дарэчы, тое, што лясы цяпер садзяцца пераважна змешанага тыпу, па словах лесаводаў, цалкам абгрунтавана: разнастайнасць парод павышае іх устойлівасць да шкоднікаў і хвароб. І асобныя дрэвы, сухастой і буралом пакідаюцца на дзялянцы таксама не з-за безгаспадарчасці: чыстая, як стол, дзялянка са спаленымі парэшткамі дрэў – гэта хутчэй шкода, чым карысць.
А калі сталі садзіць двухгадовыя хваінкі з закрытай карнявой сістэмай, то ўдзельнікі акцыі, асабліва жанчыны, не маглі схаваць замілавання: зялёныя, пушыстыя, прыгожыя, яны так нагадвалі немаўлятак…

– Вырошчванне саджанцаў з закрытай карнявой сістэмай патрабуе дадатковых затрат, але эфект таго каштуе: 95% такіх дрэўцаў цудоўна прыжываюцца, – патлумачыў ляснічы Аляксандр Гайса.
…Некалькі гадзін работы на свежым паветры, настоеным на лясным водары, бярозавік, якім лесаводы пачаставалі добраахвотных памочнікаў напрыканцы работы, дадалі бадзёрасці кожнаму.
– Можна выязджаць на пасадку лесу і часцей, – у адзін голас выказалі меркаванне ад удзелу ў акцыі дэпутаты Данута Блашкевіч і Ірына Лях. – Гэта не толькі праца, але і адпачынак – ад гарадскога тлуму, паўсядзённай руціны.

…Аляксандр Гайса прапанаваў удзельнікам акцыі наведацца ў пасаджаны імі лес гадоў праз 5-7. Па словах ляснічага, да таго часу тут ўжо будуць расці грыбы. Што ж – праверым…
Перафразіраваўшы радкі з вядомай песні, можна сказаць: не кожнаму так шчодра можна жыць – на памяць унукам лес свой падарыць!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
