На эцюды!

У першыя дні чэрвеня ў гарадскім скверы можна было ўбачыць школьнікаў з паперай і алоўкамі.

20210603_175607.jpg

Цікаўным накшталт мяне тлумачылі: вучаніцы Вікторыі Варановіч з класа выяўленчага мастацтва дзіцячай школы мастацтваў выйшлі на эцюды.

– Пленэрная практыка ў нашым мастацкім класе праходзіць кожны год, – расказвае Вікторыя Казіміраўна. – Вучні робяць замалёўкі, накіды, эцюды, якія затым будуць выкарыстаны ў класе для работы над кампазіцыяй. Галоўнае – каб дзеці навучыліся працаваць з натуры, набыли вопыт работы ў графіцы, жывапісе, кампазіцыі…

І яны стараюцца! Нават калі спачатку не ўсё атрымліваецца…

А калі яшчэ побач сяброўка, якая натхняе ігрой на акулеле, то эцюды ўдвая весялейшыя і прыгажэйшыя!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик