Ходим и ездим по правилам!

дети на дорогеУ рэдакцыю звярнуўся астраўчанін, які папрасіў удакладніць, ці маюць права веласіпедысты і пешаходы рухацца па праезджай частцы, калі побач знаходзіцца тратуар? Гэтае пытанне мы пераадрасавалі начальніку аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Уладзіміру Іванавічу Александровічу.

–У адпаведнасці з правіламі дарожнага руху Рэспублікі Беларусь, пешаход павінен ісці па тратуары, пешаходнай ці веласіпеднай дарожцы. Пры адсутнасці гэтых элементаў – па абочыне, а калі яе няма ці па абочыне немагчыма ісці – па краю праезджай часткі.

–Што тычыцца веласіпедыстаў, то яны па правілах павінны ездзіць па веласіпеднай дарожцы, – растлумачыў Уладзімір Іванавіч. –Канешне, далёка не ўсюды яны ёсць, таму ў такіх выпадках веласіпедыстам рэкамендуецца рухацца па абочыне, тратуары ці пешаходнай дарожцы, не перашкаджаючы пры гэтым пешаходам. І толькі пры адсутнасці названых элементаў дазваляецца ехаць па праезджай частцы, але ў адзін рад і не далей аднаго метра ад правага боку дарогі.

А яшчэ я б параіў усім удзельнікам дарожнага руху не забываць пра галоўнае агульначалавечае правіла – адносіцца адзін да аднаго з павагай і разуменнем.

Падрыхтавала Марына МАЦКЕВІЧ.