Газета против интернета: что выбирают читатели «районки»


Хто сказаў, што моладзь сядзіць у інтэрнэце і толькі там чытае навіны? Менавіта папяровы варыянт любімай “раёнкі” любіць чытаць Алеся Абухоўская.

– Адчуваю задавальненне, калі трымаю ў руках свежую прэсу, пералістваю старонкі газеты, чую тонкі пах свежай фарбы, – расказвае Алеся. – Увогуле, газеты, часопісы, кнігі чытаю толькі так, па старынцы.

А звычку выпісваць “Астравецкую праўду” Алесі прывіла бабуля, якая жыцця не ўяўляла без мясцовай газеты. «Раёнку» заўсёды выпісвала і маці: прыязджаючы дадому на выхадныя з Гродна, дзяўчына абавязкова праліствала старонкі, каб быць у курсе жыцця астраўчан.

З першых дзён, як сям’я Абухоўскіх пачала жыць асобна ад бацькоў, у яе паштовай скрыні таксама прапісалася “раёнка” – і Алеся не прапускае ні аднаго свежага нумара.

– Чытаць пачынаю, як многія, з апошняй старонкі, – смяецца. – Яна больш лёгкая, з асаблівым настроем. Люблю разглядаць здымкі да матэрыялаў – здараецца, убачу кагосьці знаёмага. Затым звяртаю ўвагу на загалоўкі – які больш зацікавіць, тое і прачытаю ў першую чаргу. Падабаюцца дзіцячыя старонкі, конкурсы і фотамарафоны, вандроўкі і расследаванні журналістаў.

Алеся ўспамінае, як калісьці бабуля выразала з ”раёнкі” замалёўкі пра родных і іх здымкі, што траплялі ў газету, і складвала ў асобную папку. Сваё месца сярод іх знайшло і фота з вяселля ўнучкі Алесі…


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович