Галоўнай узнагародай Мікалай Міхедзенка лічыў жыццё

Чым далей, тым больш Дзень Перамогі становіцца днём памяці, калі мы ўзгадваем родных і блізкіх, якія ўнеслі сваю часцінку ў агульную Вялікую Перамогу. У ліку яе радавых – і мой дзед Мікалай Яўтухавіч Міхедзенка.

003.jpg

Яго забралі на вайну адразу пасля вызвалення Гомельшчыны, напрыканцы 1943 года. На папялішчы спаленай карнікамі вёскі заставаліся дзеці, з якіх дарослай была толькі Вольга: яна паспела да таго часу не толькі выйсці замуж, але і аўдавець. Нічога не ведалі пра лёс 18-гадовага Мішы, які пайшоў у Карпаты з атрадам Каўпака, – пасля вайны родныя атрымалі вестку аб яго смерці. Падлеткі Пятро і Аляксей (мой бацька), меншыя Насця і Васіль самі, як умелі, будавалі хацінку: вазілі на карове дрэвы з лесу… Маці іх памерла перад вайной. 
Дзед у адным з першых баёў трапіў у палон. Дзецям прыйшла пахаванка, яны заказалі ў царкве паніхіду за спачын яго душы. 
А бацька тым часам знаходзіўся ў канцэнтрацыйным лагеры ў Германіі. Неаднойчы смерць хадзіла побач.  Бог сцярог… Дзед расказваў, што выжыць дапамог ахоўнік – пажылы немец, які ў гады Першай сусветнай вайны быў у палоне пад Мазыром. Там да яго ставіліся па-людску – і ён «аддаваў даўгі» чалавечымі адносінамі да магчымых нашчадкаў людзей, дзякуючы якім застаўся тады жыць.
Калі палонных вызвалілі, былых вязняў пры­звалі на ваенную службу: яны разбіралі і вы­во­зілі ў Савецкі Саюз абсталяванне з нямецкіх заводаў. Так дзед трапіў у Чалябінск – і не ведаў, што ў гэтым жа горадзе ў школе фаб­рычна-заводскага навучання знаходзіцца яго сын Пят­ро, які адправіўся туды па вярбоўцы. Тады яны размінуліся – і зноў сустрэліся, калі праз некалькі гадоў сын, ужо жанаты, прыехаў у родную вёску пагасціць.
Дэмабілізаваўся і вярнуўся дахаты Мікалай Яўтухавіч толькі ў 1947-м. У яго, наколькі я памятаю, не было ўзнагарод, акрамя юбілейных медалёў, пра тое, што ён таксама ветэран, сталі ўспамінаць пазней – запрашаць на мітынгі, уручаць падарункі. 
Але дзед не крыўдаваў – лічыў, што галоўная ўзнагарода, з якой ён вярнуўся з вайны, самая каштоўная і неацэнная – жыццё. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Нина Рыбик