Да 80-годдзя “АП”: героі ранейшых публікацый. Злата Радзевіч (Кіткевіч)
(З інтэрв’ю 2010 года).
– Дзіўна, праўда? У 2010 годзе я была маладой мамай, знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку – тады ў мяне падрасталі дачушкі Насця і Валерыя. І цяпер – таксама. Толькі за гэты час дзяцей пабольшала…
Праз год пасля таго інтэрв’ю ў мяне нарадзілася Варвара. Цяпер яна ходзіць у чацвёрты клас, Валерыя – у шосты, а Насця, мой гонар, у мінулым годзе паступіла ў Ваўкавыскі каледж на аддзяленне турызму і гасціннасці, да таго ж на бюджэт. А я нядаўна выйшла замуж і нарадзіла яшчэ адно дзіця – сыночка Ванечку. І цяпер цудоўна разумею маму, якая бачыла шчасце ў сям’і і дзецях.
Хоць і ад іншай сваёй мары, без якой не змагла б стаць шчаслівай, – музыкі, сцэны, – я не адмовілася. Калі дачушкі падраслі, стала працаваць у цэнтры культуры і ў школе мастацтваў. Актыўна ўдзельнічала ў розных праграмах, канцэртах, конкурсах, атрымала мноства перамог і ўзнагарод. Я вельмі люблю сваю такую цікавую, творчую, крэатыўную работу. Муж Анатоль мяне цудоўна разумее – мы працуем разам. Ад сектара культуры нашай сям’і выдзелілі 2 пакоі ў інтэрнаце, так што, як бачыце, радасных перамен у жыцці ў апошні час адбылося шмат!
Што тычыцца другой часткі вашага пытання, то, лічу, шчасце не бывае жаночым ці мужчынскім – яно ці ёсць, ці яго няма. Мне здаецца, што кожнаму чалавеку, каб адчуваць сябе шчаслівым, патрэбна, каб яго любілі і паважалі, каб быў здаровым ён сам і яго блізкія.
А ўсё астатняе – дэталі…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.