Да 80-годдзя “АП”: героі ранейшых публікацый. Алена Харытончык (Вараб’ёва)
(З інтэрв’ю 2010 года)
– Так, я памятаю тое інтэрв’ю з Антонам Мальшэўскім. Я тады яшчэ маладая была, 25-гадовая…
Змен у жыцці за гэты час адбылося шмат. Тады даволі скептычна гаварыла пра мужчын, сцвярджала, што яны як пакемоны. Але знайшоўся адзін не пакемон – мой Ваня. Ён харошы чалавек і добры сем’янін, дзеля нашага дабрабыту нават памяняў месца работы і прафесію. Мы разам ужо 9 гадоў, і ў нас дома бегаюць 2 маленькіх «пакемончыкі»: 6-гадовы Коля і 4-гадовы Жэнька.
Змянілася і месца маёй работы: хоць я па-ранейшаму працую медсястрой у аддзяленні рэабілітацыі, але ўжо не ў цесным падвале паліклінікі, а ў прасторных памяшканнях новай раённай бальніцы, дзе самае сучаснае абсталяванне. Умовы і для пацыентаў, і для медперсаналу тут, канешне, непараўнальныя з ранейшымі. А вось зарплата, на жаль, засталася не вельмі высокая…
Аднак меркаванне аб тым, што патрэбна жанчыне для шчасця, у мяне за гэтыя 10 гадоў не памянялася: я ўсё так жа ўпэўнена, што, каб адчуваць сябе шчаслівай, жанчыне мала быць жонкай, маці, дачкой, ёй патрэбна яшчэ і самарэалізавацца. Не скажу, што дасягнула, чаго хацела, але ўвесь час рухаюся ў гэтым накірунку, працую над сабой: атрымала вышэйшую адукацыю, пастаянна самаўдасканальваюся.
І мара ў мяне таксама ранейшая: уласнае жыллё – пакуль мы жывём з бацькамі, а хочацца мець свой куток.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.