Чарговая электразаправачная станцыя запрацавала ў Астраўцы
Станцыя беларускай вытворчасці магутнасцю 60 кВт. Вялікай зручнасцю можна назваць два пісталеты для запраўкі найбольш распаўсюджаных тыпаў. А вось каб заправіць машыну з іншымі раз’ёмамі, неабходна запасціся перахадніком.
Запраўка хуткая – каб падзарадзіць акумулятар ад 80 да 100 працэнтаў, спатрэбіцца прыкладна паўгадзіны. Каб запусціць зарадную сесію, дастаткова адсканіраваць QR-код. Да слова, правілы карыстання распісаны тут жа, на абсталяванні. Станцыя інтэгрыравана у сістэму «Маланка» ўнітарнага прадпрыемства «Беларуснафта», таму аплата праходзіць праз яго дадатак.
Працуе станцыя кругласутачна сем дзён на тыдзень.
Для трэцяга мікрараёна Астраўца, думаецца, адкрыццё электразаправачнай станцыі стала добрай навіной: у гэтай частцы горада яна пакуль адзіная, а электрамабіляў у горадзе становіцца ўсё больш.
Для даведкі
У Астраўцы цяпер працуе 3 электразапраўкі: 2 – у першым мікрараёне (каля гандлёвых цэнтраў ZAMI і ZAMI-mini) і ў трэцім – на аўтавакзале.
