Бібліятэкары наведалі выхаванцаў дзіцячага сада №3

Супрацоўнікі Астравецкай раённай і дзіцячай бібліятэк наведалі выхаванцаў садка №3 і правялі для дашкалят займальную гульнявую праграму “Не пражыць на белым свеце без любімых кніжак дзецям!”.




Бібліятэкары прынеслі шмат прыгожых і цікавых кніг. А таксама прапанавалі кожнаму самастойна размаляваць некалькі імбірных пернікаў па казцы “Курачка Раба”. Выхаванцы сада праявілі фантазію і крэатыўнасць, і ў выніку атрымалі сапраўдныя салодкія шэдэўры!





Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.